2 ліпеня супрацоўнікі цэнтральнага савета, арганізацыйнай структуры Мінска і Мінскай вобласці, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь» прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да помніка воінам-вызваліцелям у Мінску.

Нягледзячы на праліўны дождж у мерапрыемстве прынялі ўдзел каля ста чалавек ад малога да вялікага.
— Сёння, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі ДТСААФ Рэспублікі Беларусь ускладаюць кветкі да легендарнага помніка ў Мінску, як даніну павагі тым, хто абараніў мір для наступных пакаленняў. Прайшло ўжо 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і мы ўдзячныя нашым гераічным продкам за наша мірнае жыццё. — адзначыў старшыня цэнтральнай рады ДТСААФ генерал-маёр Андрэй Некрашэвіч. — У шэрагі нашага аб’яднання ўваходзяць каля 183 тысяч чалавек, і большая іх частка — гэта маладыя людзі, якія бяруць удзел і ў сённяшняй цырымоніі.





ДТСААФ Рэспублікі Беларусь мае багатую гісторыю. У гэтым годзе мы адзначылі 97-ю гадавіну з дня яго ўтварэння. У розныя перыяды гісторыі нязменным заставалася адно: арганізацыя заўсёды выконвала задачы ў інтарэсах дзяржавы. У першую чаргу, гэта падрыхтоўка грамадзян да абароны сваёй Айчыны. Велізарную працу правялі супрацоўнікі ў пасляваенны перыяд пры размініраванні тэрыторыі рэспублікі.


І сёння таварыства рыхтуе грамадзянскіх пілотаў, ваенных лётчыкаў, вадзіцеляў для ўсіх сілавых структур, радыётэлеграфістаў і іншых спецыялістаў, займаецца патрыятычным выхаваннем моладзі.





по материалам сайта «Звязда»